Знайсці
27.05.2022 / 18:11РусŁacБел

Папулярны медцэнтр у Мінску выстаўлены на продаж

На інфармацыю пра продаж клінікі звярнула ўвагу выданне Office.Life. Медцэнтр знаходзіцца ў прэстыжным раёне недалёка ад Драздоў. Гэта пяціпавярховы будынак з гасцінічнымі палатамі і аперацыйнымі. Адзін з асноўных напрамкаў клінікі — пластычная хірургія. Кіраўнік і заснавальнік — вядомы хірург Славамір Хіневіч. Яму належыць сусветны патэнт на унікальны метад ліпасакцыі.

Будынак цэнтра ў Мінску. Фота: khinevich.com 

Кампанію зарэгістраваў у 1992 годзе Мінскі гарвыканкам. За гісторыю існавання медцэнтра зроблена звыш 10 тыс. аперацый. Гэта «клініка пластычнай хірургіі, роўнай па значнасці якой няма ў Еўропе і на постсавецкай прасторы», — гаворыцца на сайце агенцтва нерухомасці.

Медцэнтр быў выстаўлены на продаж 18 мая па цане 3,2 млн даляраў. Усе абсталяванне і мэбля ўключаныя ў кошт.

У будынку цэнтра, як піша Zerkalo.io, пяць паверхаў, уключаючы цокальны, і 1669 квадратных метраў плошчы. На трох паверхах размешчаныя медычныя і касметычныя кабінеты, гасцінічныя палаты і аперацыйныя, канферэнц-зала, дзе можна назіраць за відэатрансляцыяй аперацый. Маецца ўласная кацельня і зона адпачынку. Да будынка прылягае тэрыторыя ў 20 сотак з відэаназіраннем і аховай. 

У маі ў Беларусі адбыліся дзяржаўныя рэпрэсіі супраць шэрагу прыватных медыцынскіх цэнтраў, перадусім такіх буйных, як «Ладэ» і «Нардзін». Ці звязаны з гэтым продаж Хіневіча і К, інфармацыі пакуль няма.

Чытайце таксама:

«Выглядае, як зачыстка рынку на карысць «сваёй» прыватнай медыцыны». Што стаіць за пагромам медцэнтраў 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031