Знайсці
26.05.2022 / 23:12РусŁacБел

Памёр адзін з заснавальнікаў Depeche Mode Эндзі Флетчар

У 60 гадоў памёр музыка-клавішнік, адзін з заснавальнікаў гурту Depeche Mode Эндзі Флетчар, паведамілі ў афіцыйным акаўнце гурта ў Facebook.

Эндзі Флетчар. Фота: El Plaza, CC BY-SA 2.0

«У Флетчара было сапраўды залатое сэрца, ён заўсёды быў побач, калі вам патрэбна была падтрымка, ажыўленая гутарка, добры смех або халодная пінта піва», — напісалі музыкі Depeche Mode.

Прычына смерці Флетчара пакуль не паведамляецца.

У канцы 1970-х гадоў Эндзі Флетчар і ягоны школьны знаёмы Вінс Кларк арганізавалі музычны гурт No Romance in China, у якой Флетчар іграў на бас-гітары. У 1980 годзе Флетчар пазнаёміўся з Марцінам Горам.

Разам з Кларкам трыа ператварылася ў новы гурт Composition of Sound. А пасля далучэння Дэвіда Гаана група перайменавалася ў Depeche Mode. З гэтай назвай яна і ўвайшла ў гісторыю сусветнай музыкі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
14
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930