Знайсці
26.05.2022 / 22:25РусŁacБел

У Гродне перафарбоўваюць жоўта-блакітныя тралейбусы

У Гродзенскім тралейбусным упраўленні ў маі пачалася перафарбоўка гарадскіх тралейбусаў, якія маюць жоўта-сінюю афарбоўку, паведамляе сайт MOST. Паводле ягоных крыніц, такое ўказанне прыйшло ад мясцовых чыноўнікаў.

Жоўта-блакітны тралейбус на вуліцы Гродна. Фота: transport.ru

У Гродзенскім тралейбусным парку ёсць толькі адзін фарбавальны цэх. Усяго ў парку больш за 20 тралейбусаў з жоўта-сіняй афарбоўкай, перафарбавалі ўжо чатыры.

«На афарбоўку сталі прыганяць з 20 траўня. Ніхто не тлумачыў, з чым гэта звязана. Прыйшлі з выканкама. Па чутках, мясцовыя чыноўнікі баяцца, што хтосьці прыедзе ў горад і ўбачыць жоўта-сінія тралейбусы, а гэта асацыяцыя з Украінай. Для ўсіх работнікаў гэта поўны маразм», — расказала крыніца MOST.

Адзін з перафарбаваных тралейбусаў на вуліцах Гродна. Фота: newgrodno.by

Грамадскі транспарт Гродна пачалі перафарбоўваць у колеры герба і сцяга горада (яны жоўта-блакітныя) з 2011 года. І да гэтага года ніякіх праблем у гэтым ніхто не бачыў. 

Паводле непацверджанай інфармацыі, указанне перафарбоўваць транспарт прыйшло і ў аўтобусны парк Гродна.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
30
Ха-ха
31
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
8
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930