Знайсці
26.05.2022 / 20:24РусŁacБел

Генеральны сакратар НАТА: Мы павінны быць гатовыя дапамагаць Украіне доўга

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг папярэдзіў удзельнікаў Альянсу, што баявыя дзеянні ва Украіне пераходзяць у «вайну на знясіленне», а значыць, Кіеву спатрэбіцца больш дапамогі ад Захаду. Па словах Столтэнберга, забяспечваць Украіну зброяй, хутчэй за ўсё, прыйдзецца на працягу доўгага перыяду.

«Мы павінны быць гатовыя да доўгай вандроўкі. Гэтая вайна можа доўжыцца доўга, і мы павінны быць гатовыя. Як доўга, ніхто не можа сказаць», — заявіў ён у інтэрв'ю грэчаскаму парталу Kapital.group.

Адносна ролі НАТА ён сказаў:

«НАТА мае дзве задачы. Па-першае, аказаць падтрымку Украіне. Менавіта таму мы, саюзнікі і партнёры НАТА, Еўрапейскі Саюз і Аўстралія, а таксама многія іншыя краіны, аказваем значную падтрымку.

Спачатку гэта была перадача перадусім савецкага абсталяванне, а зараз мы таксама даём усё больш і больш стандартнага ўзбраення НАТА. І, вядома ж, існуе таксама вялікая патрэба ў навучанні карыстацца гэтым новым сучасным узбраеннем, і я заклікаю саюзнікаў падвоіць свае намаганні.

Другая задача НАТА — каб вайна не пашыралася. Галоўнай адказнасцю НАТА з'яўляецца абарона ўсіх саюзнікаў па НАТА, мільярда людзей, якія жывуць у краінах НАТА. І для гэтага мы павінны прадухіліць эскалацыю.

Таму мы падтрымліваем нашага блізкага партнёра, Украіну, але не шляхам непасрэднага ўдзелу ў канфлікце шляхам адпраўкі войскаў НАТА».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930