Знайсці
26.05.2022 / 19:59РусŁacБел

Міністр замежных спраў Літвы: Пра заканчэнне гэтай вайны можна абвясціць толькі ў Кіеве і на яго ўмовах

Прапановы заходніх палітыкаў і экспертаў аддаць частку тэрыторыі Украіны Расіі ў імя міру з'яўляюцца небяспечнымі для Літвы, лічыць міністр замежных спраў Габрыэлюс Ландсбергіс. Бо яны не толькі нармалізуюць адносіны з рэжымам Пуціна, але і нармалізуюць тое, што гэты рэжым робіць.

Габрыэлюс Ландсбергіс. Фота: DELFI / Andrius Ufartas

«Гэта вельмі моцны сігнал усім астатнім агрэсарам, патэнцыйным злачынцам, што калі ты здзяйсняеш злачынства і цябе не знішчаць на працягу трох месяцаў, то ўсё ў парадку, усё можа так і застацца», — сказаў Ландсбергіс.

Зяленскі пракаментаваў нядаўні заклік былога дзяржсакратара ЗША Кісінджэра аддаць Расіі частку Украіны. Па словах кіраўніка літоўскай дыпламатыі, прапановы прызнаць частку тэрыторыі Украіны за Расіяй накіраваныя проста на нармалізацыю той сітуацыі, якая склалася.

«Мне здаецца, што гэта вельмі небяспечная тэндэнцыя. З аднаго боку, пуцінскі рэжым, кіруючы сёння ў Расіі, мы называем рэжымам, які робіць генацыд — ён гатовы сцерці з аблічча Зямлі людзей толькі за тое, што яны належаць да той ці іншай нацыі. Любая нармалізацыя стасункаў з гэтым рэжымам мне незразумелая.

Заявы і Кісінджэра, і іншых кіраўнікоў дзяржаў у гэтым кірунку ў корані не адэкватныя той рэальнасці, якую мы назіраем сёння», — сказаў Ландсбергіс.

Ён падкрэсліў, што пра заканчэнне гэтай вайны можна абвясціць толькі ў Кіеве і на яго ўмовах.

«Кіеў скажа, калі скончыцца вайна і на якіх умовах. Ні адна заходняя дзяржава, ні адна іншае дзяржава ў свеце не можа гаварыць за іх, таму што за гэтую вайну ўкраінцы плацяць крывёю.

Мы толькі аплачваем рахункі, і некаторыя нават не вельмі вялікія. Немагчыма, каб, пакрыўшы невялікі рахунак, вы ўзялі на сябе адказнасць за тое, калі скончыцца вайна ва Украіне», — сказаў літоўскі міністр.

Чытайце таксама:

Італьянскі прэм'ер паразмаўляў з Пуціным праз тэлефон. Хоць яшчэ месяц таму заяўляў, што гэта не мае сэнсу

Кіраўніца МЗС Брытаніі: Свет не павінен паддавацца на шантаж Пуціна

Кісінджэр: Украіна мусіць стаць нейтральнай дзяржавай і адмовіцца ад часткі тэрыторый

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера