Знайсці
26.05.2022 / 18:56РусŁacБел

Мінчука асудзілі за ўдзел у пратэсных акцыях 2020 года да трох гадоў «хіміі»

12 красавіка ў судзе Маскоўскага раёна Мінска вынесены вырак 34-гадоваму Руслану Ксёнжыку. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да трох гадоў «хіміі». Мужчына знаходзіўся пад вартай з 21 снежня 2021 года, яго вызвалілі ў зале суда, піша «Вясна».

Руслана прызналі вінаватым ва ўдзеле ў «групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» 9 жніўня 2020 года.

Згодна з абвінавачаннем, ён «з мэтай публічнага выказвання незаконнымі спосабамі сваіх грамадска-палітычных поглядаў і пратэсту, вядзення дэструктыўнай дзейнасці, прыняў актыўны ўдзел у такіх дзеяннях».

Таксама яго прызналі вінаватым ва ўдзеле ў мітынгу 30 жніўня 2020 года. У віну яму ставіліся дзеянні, амаль ідэнтычныя таму, што было падчас першага мітынгу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930