Знайсці
26.05.2022 / 16:48РусŁacБел

Кіраўніца МЗС Брытаніі: Свет не павінен паддавацца на шантаж Пуціна

Кіраўніца брытанскага МЗС выступіла з рэзкай крытыкай дзеянняў расійскага лідара. Гэты выступ прагучаў на фоне прапаноў шэрагу ўплывовых заходніх палітыкаў і каментатараў пачаць перамовы з Расіяй і быць гатовымі саступіць ёй нейкія тэрыторыі Украіны.

Фота DPA

Адказваючы на пытанне аб тым, ці падтрымлівае яна адмену санкцый у абмен на экспарт збожжа з Украіны, Ліз Трас абвінаваціла прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў тым, што ён шантажуе свет, патрабуючы выкуп за ежу.

«Абуральна, што Пуцін спрабуе патрабаваць у свету выкуп, і ён, па сутнасці, выкарыстоўвае голад і недахоп ежы сярод самых бедных людзей ва ўсім свеце».

Таксама брытанскі дыпламат выказалася наконт магчымага зняцця санкцый.

«Не можа быць ніякага зняцця санкцый, ніякага прымірэння, гэта толькі зробіць Пуціна ў доўгатэрміновай перспектыве яшчэ мацнейшым», — цытуе агенцтва «Рэйтэрс» брытанскага міністра.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930