Знайсці
26.05.2022 / 15:54РусŁacБел

Турцыя вядзе перамовы з Расіяй і Украінай аб адкрыцці калідора для экспарту збожжа з украінскіх партоў праз Басфор

Пра гэта Reuters распавёў высокапастаўлены турэцкі чыноўнік.

Украіна — чацвёрты ў свеце вытворца збожжавых культур. Пасля пачатку вайны краіна не можа адправіць свае запасы харчавання, бо Расія блакуе парты ў Чорным моры. Па ацэнцы ЗША, ва ўкраінскіх элеватарах знаходзяцца 20 мільёнаў тон збожжа.

Раней The Wall Street Journal паведамляла і пра іншыя перамовы з мэтай аднавіць экспарт збожжа з Украіны.

Паводле словаў крыніцы выдання, улады ЗША і кіраўніцтва ААН разглядалі варыянт часовага зняцця санкцый з «Беларуськалію», калі Аляксандр Лукашэнка дасць магчымасць экспартаваць збожжа з Украіны ў Еўрасаюз.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера