Знайсці
26.05.2022 / 09:13РусŁacБел

Адзін з банкаў РБ замарозіў амаль $30 мільёнаў на рахунках EPAM. Кампанія змяніла банк

EPAM апублікаваў падрабязную квартальную справаздачу для Камісіі па каштоўных паперах і біржах ЗША. У ёй ёсць цікавая інфармацыя аб працы кампаніі ў Беларусі. EPAM да красавіка не мог атрымаць доступ да сваіх грошай ($28,9 млн) у адным з беларускіх банкаў — праз «адміністрацыйную праверку». Акрамя таго, кампанія актыўна працягвае рэлакейт супрацоўнікаў, піша Dev.by.

«Кампанія мае грашовыя сродкі ў некаторых краінах, уключаючы Расію, Украіну і Беларусь, на якія паўплывала ўварванне ва Украіну.

Па стане на 31 сакавіка 2022 года ў кампаніі было $59,5 млн грашовых сродкаў і іх эквівалентаў у банках Расіі, $51,0 млн — у банках Беларусі і $28,3 млн — у банках Украіны.

Акрамя таго, па стане на 31 сакавіка 2022 г. у кампаніі было дадаткова $28,9 млн у банку ў Беларусі, доступ да якіх быў немагчымы з-за адміністрацыйнай праверкі з боку банка.

Гэтыя сродкі былі прадастаўленыя EPAM цалкам на працягу красавіка, і амаль усе яны былі пераведзеныя ў іншы банк у Беларусі», — сказана ў справаздачы.

Пра які банк і пра якую адміністрацыйную праверку ідзе гаворка — невядома. У EPAM паведамілі dev.by, што «не каментуюць аспекты фінансавай дзейнасці».

Вядома, што ўвосень 2021 года EPAM трымаў у банках Беларусі $65,3 млн.

У справаздачы таксама гаворыцца, што EPAM актывізаваў план рэлакейту супрацоўнікаў з Украіны, Беларусі і Расіі.

«Мы спадзяваемся працягнуць працу ў Беларусі, пакуль будзе выконвацца спецыяльны план бесперапыннасці бізнэсу (Belarus-specific business continuity plans). Значная колькасць нашых супрацоўнікаў у Беларусі і Расіі ўжо рэлакаваныя. Мы спадзяевамся, што за межы гэтых краін будзе рэлакаваная значна большая колькасць супрацоўнікаў».

З-за вайны ў EPAM узніклі праблемы і з кліентамі.

У прыватнасці, «некаторыя з кліентаў блакавалі інтэрнэт-злучэнне з Расіяй, Украінай і Беларуссю, каб абараніць сябе ад патэнцыйных кібератак і іншых пагроз для інфармацыйнай бяспекі». Гэта паўплывала на магчымасці EPAM па дастаўцы сэрвісаў і паслуг з гэтых трох краін.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031