Знайсці
26.05.2022 / 07:59РусŁacБел

Украінская разведка: Расія выкарыстала 60% запасаў высокадакладнай зброі

Першыя два месяцы поўнамаштабнага ўварвання ракетныя абстрэлы Расіі былі хаатычнымі. Але з часам сітуацыя змянілася. Расійскія войскі вычэрпваюць запасы высокадакладнай зброі. Пра гэта ў эфіры праекта Радыё Свабода «Крым.Рэаліі» заявіў прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Вадзім Скібіцкі.

Расійская ракета «Іскандэр-М». Фота: Сяргей Арлоў / РІА Навіны

«Па нашых звестках, калі казаць пра высокадакладную зброю, то выкарыстана ўжо каля 60 працэнтаў запасаў. Па некаторых відах нават і больш — 70%. Ёсць адпаведныя нарматыўныя патрабаванні па тым парогавым узроўні, які неабходна трымаць у войсках, і па тым жа самым «Іскандэры» гэты парогавы ўзровень амаль наступіў», — адзначыў Вадзім Скібіцкі.

У той жа час Расія не можа папаўняць запасы гэтак жа сама хутка, як Савецкі Саюз, дадаў прадстаўнік ГУР Міністэрства абароны Украіны.

«Яны не маюць такіх магутнасцяў і хуткай вытворчасці высокадакладнай зброі, тым больш што эканамічныя санкцыі, палітычныя санкцыі, накладзеныя на РФ, не дазваляюць цяпер актыўна, шырокамаштабна выкарыстоўваць кампаненты замежнай вытворчасці.

Яны змянілі тактыку прымянення такога ўзбраення. Калі раней па аб'екце запускаліся дзве ці чатыры ракеты, то цяпер выразна выбіраецца аб'ект, мэта, гэта ад 8 да 12 ракет рознага фармату. Або балістычныя, або крылатыя ракеты наземнага або марскога, паветранага базавання, для таго, каб быць гатовым патрапіць па гэтай цэлі.

Мы бачым змены, і мы разумеем, што рэсурс высокадакладнага ўзбраення, высокадакладных боепрыпасаў у РФ на лімітным узроўні», — падсумаваў прадстаўнік вайсковай разведкі Украіны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930