Знайсці
25.05.2022 / 19:16РусŁacБел

У МЗС Расіі задумаліся аб перасяленні беларусаў на Далёкі Усход

Першы сакратар прадстаўніцтва МЗС Расіі ў Прыморскім краі Ігар Лапіцкі ў ходзе круглага стала «Беларусь і расійскі Далёкі Усход: дружалюбны дыялог» выказаў думку, што грамадзяне Беларусі адносна хутка могуць адаптавацца ў Прыморскім краі, заняцца тут бізнэсам і здабыць другую радзіму. А такім чынам — паўплываць на міграцыйныя патокі ў рэгіёне, звязаныя з адтокам жыхароў краю ў заходнія рэгіёны. 

«Мы заўсёды рады бачыць прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь у нашым рэгіёне. Як вядома, Прымор'е пастаянна знаходзіцца ў цэнтры дэмаграфічнай палітыкі нашай дзяржавы.

У сувязі з адтокам жыхароў у заходнія рэгіёны Расіі і часовай працоўнай міграцыяй з рэспублік Сярэдняй Азіі тут адбываюцца пэўныя дэмаграфічныя працэсы, якія патрабуюць пісьменнай міграцыйнай палітыкі. У гэтым плане сувязі з Рэспублікай Беларусь даюць станоўчыя імпульсы ў гэтым кірунку», — заявіў прадстаўнік МЗС Расіі ў Прымор'і.

Ён таксама адзначыў, што для перасяленцаў і прыезджых з Рэспублікі Беларусь патрабуецца мінімальны час і выдаткі для адаптацыі ў рэгіёне.

«Было б пажадана, каб рэгіён атрымаў такіх спецыялістаў, якія хацелі б адкрыць тут сваю справу, здабыць тут другую радзіму», — сказаў ён. 

Навошта беларусам масава ехаць на ўсход, у той час як самі рускія, як ён сам прызнаў, выязджаюць з Далёкага Усходу на захад — не ўдакладняецца.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031