Знайсці
29.05.2022 / 13:21

Выпіць чарку-другую і гэтым дапамагчы экалогіі. Будзеце смяяцца, але гэта цалкам рэальна

Бутэлька гэтай гарэлкі выдаляе з атмасферы столькі ж вуглякіслага газу, як сем вялікіх дрэваў. Popularmechanics.com распавядае, як высокія тэхналогіі дазваляюць вырабіць гарэлку і дапамагчы выратаваць свет. 

Air Vodka. Фота: aircompany.com

Клапоціцеся пра экалогію? Тым часам хочацца выпіць, каб зняць напружанне? У Air Company ёсць ідэальнае рашэнне для абедзвюх праблем: гарэлка з паветра.

Air Company стварае розныя прадукты на аснове выкідаў вуглякіслага газу (CO2), які складае 79 адсоткаў парніковых газаў.

Кампанія сцвярджае, што кожная бутэлька іх гарэлкі дапамагае перапрацаваць болей CO2 з навакольнага асяроддзя, чым сем вялікіх дрэваў.

Кампанія Air ператварае вуглярод з паветра ў чысты этанол. Гэты метад падобны на фотасінтэз у раслін, толькі больш эфектыўны.

Канверсійны рэактар вырабляе сумесь 10-адсоткавага этанолу і вады. Затым 10-адсоткавы этанол у адмысловым 18-ступенчатым дыстылятары пераганяецца ў канцэнтрацыю 96,5%. Пасля дадаткова ачышчаецца і разводзіцца, каб атрымалася гарэлка.

Гэтая гарэлка свабодная ад усіх дамешкаў, якія ўтвараюцца падчас звычайнай ферментацыі этанолу. У выніку атрымліваецца высакаякасная і чыстая саракаградусная гарэлка, якую не сорамна прынесці ў добрую кампанію.

Праўда, і каштуе яна нятанна — ад 80 даляраў за бутэльку на сайце вытворцы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31