Знайсці
25.05.2022 / 17:16РусŁacБел

Беларускіх спартоўцаў запросяць на рэгіянальныя гульні ў Лацінскую Амерыку

Сярод варыянтаў, для беларускіх спартсменаў, адхіленых ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах за саўдзел Беларусі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны, ёсць вельмі экзатычныя. Так, БелТА паведамляе, што беларусаў гатовы запрасіць на свае рэгіянальныя спаборніцтвы ў Лацінскую Амерыку Баліварыянскі альянс для нашай Амерыкі.

Спартыўныя гульні Баліварыянскага альянса для нашай Амерыкі (АЛБА) збіраюцца правесці ў 2023 годзе, а папярэднія падобныя спаборніцтвы праводзіліся ажно 11 гадоў таму ў Венесуэле. Аб рашэнні арганізацыі ў сацыяльных сетках паведаміў выканаўчы сакратар АЛБА Сача Льярэнці. Ён напісаў, што на гульні збіраюцца запрасіць, апрача беларусаў, яшчэ атлетаў з Расіі, Кітая, Ірана і Турцыі.

Баліварыянскі альянс для нашай Амерыкі — гэта гандлёва-эканамічнае аб'яднанне дзяржаў Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна, створанае ў 2004 годзе па ініцыятыве Уга Чавеса і Фідэля Кастра.

У АЛБА ўваходзяць дзесяць краін: Балівія, Венесуэла, Куба, Нікарагуа, Дамініка, Антыгуа і Барбуда, Сэнт-Вінсэнт і Грэнадзіны, Сэнт-Люсія, Грэнада, Сэнт-Кітс і Нэвіс. Зрэшты, і без таго не надта моцнае аб'яднанне пасля смерці Уга Чавеса ўвогуле заняпала.

Адпаведна, і Гульні АЛБА — абсалютна маргінальнае ў міжнародным спартыўным календары спаборніцтва. Якое да таго ж з 2011 года не ўдаецца нават арганізаваць, нягледзячы на некалькі спробаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера