Знайсці
25.05.2022 / 17:18РусŁacБел

Затрымалі супрацоўніцу «Альфа-Хаба». Яна вырабляла сумкі і перайшла на беларускую з пачаткам вайны

На 25-гадовую дзяўчыну завялі крыміналку.

Алеся Курэйчык. Фота: сацсеткі

Алеся Курэйчык скончыла БДУКМ у 2019 годзе. Працавала адміністратаркай «Альфа-Хаба», каворкінга для бізнэс-кліентаў Альфа-Банка. У вольны час Алеся вырабляла сумкі і прадавала іх праз Інстаграм.

У сацыяльных сетках у дзяўчыны ёсць некалькі антываенных пастоў. А з пачаткам вайны яна перавяла ўсе сацсеткі на беларускую мову.

Фота: Інстаграм дзяўчыны

Па інфармацыі ў канале сілавікоў, у віну дзяўчыне ставяць выхад на праезную частку падчас акцыі ў жніўні 2020 года. На яе заведзеная крымінальная справа па артыкуле 342 КК.

Чытайце таксама:

ГУБАЗіК пахваліўся тым, што затрымаў чарговую маладую айцішніцу. На відэа яна ледзь што не плача

За каментарыі затрымалі трэнера па гандболе. Распавядаем, хто ён

Хто і навошта прыдумаў «пакаяльныя» відэа? Адказвае прадстаўнік ByPol Аляксандр Азараў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
39
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930