Знайсці
25.05.2022 / 15:04РусŁacБел

Расія запускае спрошчаны прыём у расійскае грамадзянства для жыхароў Запарожскай і Херсонскай абласцей

Жыхары Херсонскай і Запарожскай абласцей Украіны змогуць атрымаць расійскае грамадзянства па спрошчанай працэдуры. Адпаведны ўказ падпісаў прэзідэнт Уладзімір Пуцін.

Спрошчаны парадак пераходу жыхароў «ДНР», «ЛНР», Херсонскай і Запарожскай абласцей у расійскае грамадзянства будзе выглядаць так:

— правілы распаўсюджваюцца на грамадзян Украіны, «ДНР» і «ЛНР», якія пастаянна там жывуць, Запарожскай або Херсонскай абласцей;

— падаць заяву аб прыёме ў расійскае грамадзянства трэба ў тэрытарыяльны орган МУС Расіі;

— разам з заявай трэба падаць наступныя дакументы і іх копіі (а таксама іх пераклад на рускую):

1) дакумент, які засведчвае асобу і грамадзянства Украіны, «ДНР» або «ЛНР» з адзнакай аб рэгістрацыі па месцы жыхарства

2) дакумент аб змене прозвішча, імя і/або імя па бацьку

3) дакумент аб заключэнні/скасаванні шлюбу

4) пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці, уключанага ў заяву.

Заявы разглядаюцца ў тэрмін да 3 месяцаў з дня падачы заявы і дакументаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
8
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930