Знайсці
25.05.2022 / 11:31РусŁacБел

У розных гарадах закрываюцца «азіяцкія» крамы таннага адзення

У Слуцку і Ганцавічах зачыніліся некаторыя «азіяцкія» крамы з танным адзеннем і абуткам. Верагодна, пра закрыццё гэтай сеткі з 240 крам распавядаў учора дзяржкантроль.

Як піша Kurjer.info, у Слуцку на вуліцы Леніна закрылася крама «Смешныя цэны», на Максіма Багдановіча — «Свет адзення і абутку», у новай краме на 14 Партызан дэмантуюць гандлёвае абсталяванне.

Усе гэтыя крамы (у народзе іх называюць «азіяцкія») прадавалі таннае адзенне і абутак.

Як высветліў «Курʼер», падатковая інспекцыя працуе з гэтымі крамамі, «праводзіць адміністрацыйныя працэдуры».

Прадаўцы слуцкіх «азіяцкіх» крам, з якімі ўдалося перагаварыць, сказалі, што іх не звольнілі, а сказалі пакуль пачакаць.

Ёсць праблемы ў крамах танных тавараў і ў іншых гарадах Беларусі. Напрыклад, у Ганцавічах таксама зачынілася некалькі павільёнаў. Мясцовыя журналісты пішуць, што работнікаў гэтых крамаў, гэтак жа, як і случчан, пакуль не звольнілі.

«Ганцавіцкі час» распавядае, што першы «азіяцкі» павільён зʼявіўся ў Ганцавічах у 2017 годзе. Прыкладна з 2016 года магазіны нізкіх коштаў сталі з'яўляцца па ўсёй краіне.

Фота: «Ганцавіцкі час»

Найперш яны сталі канкурэнтамі для прадпрымальнікаў з рынкаў, якія неаднойчы ставілі перад МАРГ пытанне пра нядобрасумленную канкурэнцыю.

Яшчэ ў студзені 2018 года ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю прайшла сустрэча, на якой прадпрымальнікі з удзелам міністра Уладзіміра Калтовіча абмеркавалі праблемы крамаў, адкрытых у Беларусі гандлярамі з краін Цэнтральнай Азіі.

Прадпрымальнікі казалі, што без парушэння закона гандляваць па такіх нізкіх цэнах немагчыма. Паводле ўдзельніка сустрэчы з міністрам, лідара прадпрымальніцкай арганізацыі «Перспектыва» Анатоля Шумчанкі, «занепакоіліся нарэшце і дзяржаўныя чыноўнікі».

Але крамы працягвалі працаваць.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
8
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
13
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930