Знайсці
25.05.2022 / 11:02РусŁacБел

Інстаграм-блогера асудзілі да 4 гадоў калоніі. Пры затрыманні ў яго выбівалі логін і пароль

У судзе Маскоўскага раёна агучылі прысуд 29-гадоваму палітзняволенаму Сяргею Сакаўцу.

Суддзя Таццяна Пірожнікава па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса прызначыла яму чатыры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, паведамляе «Вясна».

Сяргея абвінавачвалі па ч. 1 арт. 342 КК за ўдзел у чатырох жнівеньскіх акцыях пратэсту — 9, 16, 23 і 30 жніўня. Таксама яму інкрымінавалі заклікі да ўдзелу ў мітынгах праз Instagram, у якім у яго было каля 15 тысяч падпісчыкаў.

Па арт. 367 і 368 (паклёп і абраза Лукашэнкі) Сакаўцу інкрымінавалі яго пасты ў Інстаграме пра тое, што людзі хочуць перамен і Лукашэнку трэба сыходзіць, а ён «учапіўся сінімі пальцамі ва ўладу і трымаецца», а таксама тое, што называў Лукашэнку «тараканам».

Сяргей на судзе віну не прызнаў і заявіў пра збіццё пры затрыманні

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера