Знайсці
25.05.2022 / 10:26РусŁacБел

Галоўчанка расказаў, у якой валюце беларусам лепш захоўваць зберажэнні

Аснова зберажэнняў — беларускія рублі. Менавіта ў гэтай валюце параіў захоўваць свае назапашванні беларусам прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Сам прэм’ер-міністр захоўвае грошы ў беларускіх рублях, хаця таксама мае валютны ўклад «з тых часоў, калі ў МЗС атрымліваў частку зарплаты ў замежнай валюце».

Галоўчанка распавёў пра прынцыпы інвестараў, да якіх параіў прыслухоўвацца:

— Першы прынцып — гэта класіка: «захоўвайце грошы ў ашчаднай касе», другі — захоўваць даходы ў той валюце, у якой вы іх атрымліваеце.

Пры гэтым кіраўнік урада звярнуў увагу, што ў гэтым правіле ёсць выключэнні, калі, напрыклад, даходы атрымліваюць у адной валюце, а для закупак імпарту патрабуецца іншая.

— Вельмі важна не кідацца з валюты ў валюту. Не бегаць мяняць рублі на даляры, даляры на ены, спрабаваць нешта на гэтым выйграць. У нейкім моманце, можа, нешта атрымаецца, як у казіно, але часцей па статыстыцы не атрымліваецца. Асабліва цяпер, калі беларуская валюта сябе адчувае дастаткова ўпэўнена і істотна ўмацоўваецца як да даляра, так і да еўра. У гэтых умовах выбар відавочны, — заявіў Галоўчанка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера