Знайсці
25.05.2022 / 09:57РусŁacБел

Кулеба: Наўрад ці Захаду хопіць мужнасці зняць марскую блакаду Расіі сілай

Кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба не верыць у тое, што краіны Захаду могуць сілавым шляхам вырашыць пытанне марской блакады Чорнага мора. Пра гэты ён сказаў у Давосе, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Фота: АР

Кулеба адказваў на пытанне аб тым, ці могуць краіны Захаду арганізаваць ваенны канвой для суправаджэння караблёў у Чорным моры.

«Калі НАТА не закрыла неба над Украінай у самыя трагічныя моманты вайны, то чаму цяпер яны адкрыюць Чорнае мора, каб можна было бесперашкодна экспартаваць з Украіны сельскагаспадарчую прадукцыю? Я ўсім сэрцам буду вітаць такое рашэнне, але я не думаю, што будзе дастаткова сіл і дастаткова мужнасці ў заходніх і іншых краін, каб знайсці сілавое вырашэнне гэтага пытання», — сказаў Кулеба.

Ён адзначыў, што нават калі ўдасца дамовіцца з РФ па адкрыцці доступу да ўкраінскіх партоў, праблема заключаецца ў тым, што Расіі нельга давяраць.

«Нават калі яны падпішуць нейкія гарантыі бесперашкоднага праходу — гэта не значыць, што ён будзе прадстаўлены. У любы момант яны могуць парушыць пагадненне, як толькі яго дасягнуць», — заўважыў міністр.

Кіраўнік МЗС Літвы ў панядзелак на сустрэчы з брытанскай калегай Ліз Трас прапанаваў стварэнне ваенна-марской кааліцыі для зняцця расійскай блакады з украінскага экспарту збожжа праз Чорнае мора.

Вялікабрытанія заявіла, што не плануе адпраўляць ваенныя караблі Каралеўскага флоту ў Чорнае мора, каб дапамагчы экспартаваць прадукты харчавання з Украіны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
10
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930