Знайсці
25.05.2022 / 00:37РусŁacБел

У пачатковай школе ў Тэхасе 18-гадовы нападнік застрэліў 14 вучняў і настаўніка

18-гадовы хлопец у адной з пачатковых школ Тэхаса распачаў страляніну, ахвярамі якой сталі 14 вучняў і настаўнік. Яшчэ як мінімум 15 дзяцей, 66-гадовая жанчына і 45-гадовы мужчына знаходзяцца ў бальніцы. Таксама пацярпелі двое паліцэйскіх.

Горад Ювалд, у якім адбылася стральба, размешчаны за 90 хвілін язды на захад ад горада Сан-Антоніа. У пачатковай школе Роба вучыліся 535 дзяцей. 24 мая было апошнім навучальным днём, а для некаторых стала апошнім увогуле ў жыцці.

Губернатар штата паведаміў, што стралком аказаўся 18-гадовы Сальвадор Рамас — вучань мясцовай сярэдняй школы. Матывы стралка пакуль што невядомыя. Са зброі ён меў пісталет, а таксама, магчыма, вінтоўку.

Некалькі крыніц ABC News і губернатар Тэхаса Грег Эбат сцвярджаюць, што нападнік забіты паліцыяй. Хоць, па версіі CNN, падазраваны нібыта знаходзіцца пад вартай.

Усяго нападнік застрэліў 14 вучняў і настаўніка. Яшчэ мінімум 15 дзяцей, 66-гадовая жанчына (бабуля стралка) і 45-гадовы мужчына знаходзяцца ў бальніцы. Таксама пацярпелі двое паліцэйскіх — па словах губернатара, яны выжывуць. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
31
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930