Знайсці
24.05.2022 / 23:40РусŁacБел

Мінфін ЗША падштурхоўвае Расію да дэфолту

Мінфін ЗША абвясціў, што не будзе працягваць генеральную ліцэнзію GL-9C, якая дазваляе Расіі рабіць плацяжы па абслугоўванні знешняга доўгу, піша Reuters.

Такі крок цалкам пазбавіць Расію магчымасці плаціць па дзяржаўных аблігацыях, што зробіць яе дэфолт практычна непазбежным.

Дзеянне ліцэнзіі скончыцца ў 7:01 па мінскаму часу 25 мая. Плацяжы па купонах, якія мусілі быць зробленыя 27 мая, Мінфін Расіі правёў загадзя, на мінулым тыдні. Наступныя плацяжы прызначаныя на 23—24 чэрвеня.

Калі іх не правядуць, то Расію можа чакаць фармальны дэфолт у канцы ліпеня, калі скончыцца 30-дзённы grace period.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
20
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930