Знайсці
24.05.2022 / 20:37РусŁacБел

У Полацку ў мужчыны выцягнулі з машыны 105 тысяч рублёў

У Полацку 37-гадовы мясцовы жыхар стаў ахвярай злодзеяў і пазбавіўся буйной сумы грошай. У яго з машыны выцягнулі пакет з валютай і беларускімі банкнотамі на амаль 105 тысяч рублёў. Злачынства было спланавана загадзя, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.

Фота УУС Віцебскага аблвыканкама

Заўважыўшы знікненне грошай, палачанін заявіў у міліцыю. І ўжо праз некалькі гадзін аператыўнікі затрымалі падазраваных. Гэта былі два 39-гадовыя мясцовыя жыхары.

Як сцвярджае УУС, мужчыны ведалі, што ў пацярпелага ёсць грошы і ўсё спланавалі. Некалькі гадзін яны сачылі за ягонай машынай, а калі з'явілася магчымасць, то скралі грошы, падзялілі іх і разышліся.

Падазраваных затрымалі паасобку, патраціць грошы яны не паспелі. Каля аднаго дома знайшлі, акрамя грошай, яшчэ і абойму ад пісталета Макарава з баявымі патронамі.

У дачыненні да мужчын заведзеная крымінальная справа аб крадзяжы па ч. 4 арт. 205 КК, таксама праводзіцца праверка адносна знойдзеных патронаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера