Знайсці
24.05.2022 / 20:24РусŁacБел

Мінінфарм назваў навіну аб забароне рамана Оруэла «1984» «фэйкавым укідам экстрэмісцкіх крыніц»

Міністэрства інфармацыі яшчэ раз пракаментавала навіны аб забароне рамана Джорджа Оруэла «1984» у беларускіх крамах. Ведамства адзначыла, што раней ужо абвяргала інфармацыю аб забароне, але абмеркаванне тэмы працягваецца дагэтуль. Насамрэч жа гэта, як апраўдваюцца чыноўнікі, «фэйкавыя ўкіды экстрэмісцкіх крыніц».

Выданні рамана «1984» на розных мовах з калекцыі супрацоўніцы кнігарні «Кнігаўка» Насты Карнацкай, якая цяпер адседжвае суткі

«Гэта фэйк, ніхто гэтую кнігу не забараняў і не мог, бо яна не прызнаная ні экстрэмісцкай, ні яшчэ якой-небудзь шкоднай, каб выключыць яе з продажу» — заявіла прэс-служба Міністэрства інфармацыі.

Нагадаем, што копія распараджэння аб зняцці кнігі Джорджа Оруэла «1984» з продажу паступіла ў рэдакцыю «Нашай Нівы». Дадзенае распараджэнне звязвалася з дзейнасцю выдавецтва «Янушкевіч«, дырэктар якога — Андрэй Янушкевіч — быў затрыманы пасля адкрыцця крамы «Кнігаўка». Падчас рэйду на краму аператары спецслужбаў акцэнтавалі ўвагу на антыўтопіі Оруэла.

Андрэй Янушкевіч перавыдаў раман «1984» на беларускай мове ў 2020 годзе. У сетцы «Белкніга» ён трымаўся на чацвёртым месцы ў спісе бэстсэлераў.

Чытайце таксама:

Навошта ўладам забараняць Оруэла і прычым тут Ала Пугачова

Чаму ў Беларусі забаранілі антыўтопію «1984»? Вы не паверыце ў самую імаверную версію 

«1984» Оруэла знялі з паліц і ў гродзенскіх кнігарнях

У Беларусі забаронены продаж рамана Оруэла «1984»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера