Знайсці
24.05.2022 / 17:53РусŁacБел

Ціханоўская ў Сейме Літвы: Лукашэнка расплачваецца з Пуціным нашым суверэнітэтам

Сёння Святлана Ціханоўская выступіла ў Сейме Літвы.

«У самы разгар пратэстаў Крэмль дапамог рэжыму прапагандыстамі і грашыма. Крэмль быў гатовы ратаваць Лукашэнку і вайскоўцамі. Сёння Лукашэнка расплачваецца з Пуціным нашым суверэнітэтам», — заявіла Святлана Ціханоўская.

Яна адзначыла ролю беларусаў, якія прыклалі намаганні, каб перашкодзіць планам расійскай арміі: нагадала пра нізкую падтрымку вайны беларусамі, а таксама пра дыверсіі на чыгунцы. 

«Каля 1,5 тысячы хлопцаў і дзяўчат далучылася да беларускіх батальёнаў ва ўкраінскай арміі», — дадала Ціханоўская.

Паводле яе меркавання, «без свабоднай Украіны не будзе свабоднай Беларусі, а без свабоднай Беларусі не будзе бяспечнай Украіны і бяспечнай Еўропы».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930