Знайсці
24.05.2022 / 17:10РусŁacБел

Прэзідэнт Філіпінаў асудзіў Пуціна за забойствы людзей ва Украіне

Прэзідэнт Філіпінаў Радрыга Дутэртэ ў тэлеэфіры раскрытыкаваў Уладзіміра Пуціна за забойствы цывільных асобаў ва Украіне. Раней палітык неаднаразова называў Пуціна сваім кумірам і сябрам.

Wikimedia Commons

«Шмат хто гаворыць, што мы з Пуціным забойцы. Я даўно казаў, што сапраўды забіваю. Але я забіваю злачынцаў. Я не забіваю дзяцей і старых», — сказаў Дутэртэ на штотыднёвай тэлевізійнай сустрэчы з ключавымі міністрамі Філіпінаў.

Дутэртэ заклікаў Пуціна, якога зноў назваў сябрам, і Расію спыніць абстрэлы жылых раёнаў ва Украіне і дазволіць мірным жыхарам бяспечна эвакуявацца. Ён назваў дзеянні Масквы «поўнамаштабнай вайной супраць суверэннай дзяржавы», падкрэсліўшы, зрэшты, што Пуціна за яе не асуджае.

На пачатку сакавіка 2022 года Філіпіны прагаласавалі за рэзалюцыю Генеральнай Асамблеі ААН, якая асуджае расійскае ўварванне. Філіпіны заклікалі абараніць цывільнае насельніцтва і грамадскую інфраструктуру ва Украіне. Дутэртэ ўстрымаўся ад рэзкай крытыкі Пуціна і заявіў, што захавае нейтралітэт у канфлікце, нагадвае «Радыё Свабода».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
6
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930