Беларусь на першым месцы ў сусветным рэйтынгу смяротнасці ад алкаголю
Беларусь трапіла на першае месца ў найноўшым рэйтынгу смяротнасці ад спажывання алкаголю, складзеным арганізацыяй World Life Expectancy.
Паводле рэйтынгу, смяротнасць ад алкаголю ў Беларусі складае 19,82 памерлых на 100 тысяч жыхароў. Прычым для мужчын гэты каэфіцыент складае 33,25, а для жанчын — 8,83.
На другім месцы ў гэтым рэйтынгу Манголія (18,07), на трэцім — Расія (15,02).
У сумную дзясятку таксама ўваходзяць Гватэмала (13,98), Славенія (13,15), Сальвадор (10,91), Украіна (10,06), Польшча (9,80), Латвія (8,83), Эстонія (7.73).
0
1
0
8
6
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Лукашэнка звольніў Косінца з пасады свайго памочніка
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера