Знайсці
24.05.2022 / 08:14РусŁacБел

Былы прэзідэнт Малдовы Дадон затрыманы на 72 гадзіны

Яго падазраюць у здрадзе Радзіме і фінансаванні палітычнай партыі злачыннай арганізацыяй.

Дадон і Лукашэнка ў маі 2021 года ў Беларусі. Фота Пул першага

У Кішынёве ў доме экс-прэзідэнта, ганаровага старшыні Партыі сацыялістаў Ігара Дадона прайшлі вобшукі. Ператрусы праводзяць у рамках справы аб пасіўнай карупцыі, незаконным узбагачэнні, здрадзе Радзімы і фінансаванні палітычнай партыі злачыннай арганізацыяй, паведамляе Newsmaker.md.

Дадон затрыманы на 72 гадзіны.

Ператрусы праводзіць антыкарупцыйная пракуратура сумесна з Нацыянальным цэнтрам барацьбы з карупцыяй і Службай інфармацыі і бяспекі.

Ператрусы праводзяць і ў іншых месцах, у нерухомасці, якая належыць Дадону праз пасярэднікаў.

Раней Дадону таксама прад'яўляліся падазрэнні па крымінальнай справе аб крадзяжах у кампаніі Energocom.

Ігар Дадон быў прэзідэнтам Малдовы ў 2016-2020 гадах. Перад сваім першым візітам у Беларусь ён даў інтэрв'ю, у якім захапляўся Аляксандрам Лукашэнкам і абяцаў перабудаваць Малдову па ўзоры Беларусі. У 2020-м ён прайграў выбары праеўрапейскаму палітыку Маі Санду.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930