Знайсці
23.05.2022 / 17:52РусŁacБел

Вызвалілі з палону сапраўднага аўтара фразы пра расійскі вайсковы карабель

Дзяржаўная памежная служба Украіны афіцыйна паведаміла, што аўтара знакамітай фразы «Русский военный корабль, иди на …» вызвалілі з расійскага палону толькі цяпер. Тое, што яе сказаў вызвалены раней марскі пехацінец Раман Грыбаў, сілавікі не абвяргалі, бо гэта, маўляў, перашкодзіла б тым, хто ў палоне, піша «Бі-бі-сі».

Пра вызваленне першым 23 мая паведаміў начальнік памежнай заставы «Востраў Змяіны» Багдан Гоцкі ў эфіры нацыянальнага тэлемарафона.

Гоцкі сказаў, што доступ да радыёстанцыі на востраве мелі толькі памежнікі. Расіяне ж, якія выставілі патрабаванне абаронцам Змяінага, прапаноўвалі ім працу, вялікія заробкі і стабільнасць. Але тыя адмовіліся.

«У аднаго з вайскоўцаў лопнула цярпенне і ён паказаў напрамак караблю. Гэта мой падначалены. Ён знаходзіўся паўтара месяцы ў палоне, цяпер на свабодзе», — заявіў Гоцкі.

Раней аўтарства гэтай фразы СМІ памылкова прыпісвалі марскаму пехацінцу Раману Грыбаву. І хоць Дзяржаўная памежная служба Украіны ад пачатку адзначала, што расіянам адказаў іх падначалены, распаўсюджаны міф дзяржаўныя органы не спяшаліся развенчваць, а часам і самі спрыялі яго распаўсюджванню.

У размове з «Бі-бі-сі» спікер Дзяржаўнай памежнай службы Андрэй Дземчанка патлумачыў сітуацыю тым, што ў палоне заставалася шмат людзей, у тым ліку памежнікаў. Таму нейкія пярэчанні або пацверджанні аўтарства фразы маглі ім нашкодзіць.

«Калі казаць пра Рамана Грыбава, якога лічылі аўтарам фразы, то гэта была пэўная аперацыя прыкрыцця для тых, хто заставаўся», — запэўніў Дземчанка. «Мы свядома не раскрывалі імя аўтара фразы, паколькі гэта магло пашкодзіць чалавеку ў момант знаходжання ў палоне. Цяпер ён ужо вызвалены. Аднак праз фактары, звязаныя з бяспекай, мы назавём ягоную асобу пазней», — дадаў ён. І запэўніў, што на гэты раз гэта не «аперацыя прыкрыцця».

Нагадаем перадгісторыю гэтага пытання. 24 лютага ўкраінскія ўлады паведамілі, што расійскія войскі захапілі ўкраінскі востраў Змяіны ў Чорным моры, у выніку чаго загінула 13 памежнікаў. Да вострава падышлі два расійскія ваенныя караблі, крэйсер «Масква» і патрульны карвет «Васілій Быкаў», і прапанавалі байцам Ізмаільскага памежнага атрада, якія былі размешчаныя на востраве, здацца. Яны адмовіліся, адказаўшы: «Рускі вайсковы карабель, ідзі на ***».

Нейкі час лічылася, што ўсе абаронцы вострава Змяіны загінулі, пра гэта ў адным з выступленняў сказаў нават сам прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Але праз некалькі дзён высветлілася, што насамрэч вайскоўцы патрапілі ў палон.

А фраза, якой адзін з абаронцаў Змяінага адказаў на прапанову расіян здацца добраахвотна, пайшла ў народ і яе цяпер ведаюць не толькі ва Украіне, але таксама і далёка за яе межамі. Яна адкрыта ці завуалявана прысутнічае на многіх арт-аб'ектах у розных кутках свету, а «Укрпошта» нават распрацавала тэматычныя паштовыя маркі. 

Цікава пры гэтым, што прэзентацыя першай маркі на гэтую тэму практычна супала з гібеллю флагмана расійскага Чарнаморскага флота крэйсера «Масква», які з вялікай верагоднасцю і быў тым самым вайсковым караблём з легендарнай фразы.

Чытайце таксама:

«Укрпошта» прэзентавала новую марку з серыі пра рускі вайсковы карабель


На кіеўскім Галоўпаштамце выстраілася вялікая чарга па марку з расійскім вайсковым караблём ФОТАФАКТ

З расійскага палону вярнуўся аўтар мема «Рускі вайсковы карабель, ідзі на***». Зусім сціплы хлопец

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
35
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930