Знайсці
23.05.2022 / 16:40РусŁacБел

Сын Жырыноўскага змяніў імя і прозвішча

Яшчэ 5 ліпеня 2021 года былы віцэ-спікер Дзярждумы і сын заснавальніка ЛДПР Уладзіміра Жырыноўскага Ігар Лебедзеў атрымаў новы пашпарт на імя Гарсія Давіда Аляксандравіча, піша Insider са спасылкай на Baza.

За некалькі дзён да гэтага, 25 чэрвеня, Лебедзеў заявіў, што прыпыняе сваю кар'еру ў расійскай палітыцы. У гэты ж дзень яго пашпарт з'явіўся ў базе звестак несапраўдных пашпартоў МУС.

Праз дзесяць дзён у сістэме «расійскі пашпарт» з'явілася выпіска з новым імем былога віцэ-спікера, яна аказалася ў распараджэнні Baza. Згодна з дакументам, новае імя Лебедзева — Гарсія Давід Аляксандравіч.

Да расследавання Baza інфармацыя пра змену імя таксама ўсплывала ў адным з тэлеграм-каналаў, якія з'явіліся адразу пасля смерці Жырыноўскага.

Паведамляецца, што здароўе гэтага палітыка было падарванае задоўга да кавіду, у тым ліку моцным ударам стаў разрыў з сынам, які змяніў прозвішча, а потым пакінуў краіну.

Невядома, чаму Лебедзеў абраў менавіта такое імя, аднак можна выказаць здагадку, што гэта звязана з наяўнасцю ў яго іспанскай нерухомасці (таксама гэта самае папулярнае прозвішча ў Іспаніі). У 2019 годзе Baza высветліла, што яму належаць апартаменты плошчай 133 кв. м у элітным жылым комплексе Villa Gadea ў Альтэа, а таксама віла і ўчастак у 800 кв. м.

Акрамя таго, еўрапейскае прозвішча, лічаць аўтары расследавання, можа дапамагчы Лебедзеву абысці санкцыі і такім чынам трапіць у Еўропу. Санкцыі за праект федэральнага канстытуцыйнага закона «аб прыняцці Рэспублікі Крым у склад Расийскай Федэрацыі…» у дачыненні да віцэ-спікера ў 2014 годзе ўвёў Еўрасаюз. Пасля гэтага Лебедзеў страціў магчымасць ездзіць у Еўропу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
48
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930