Знайсці
23.05.2022 / 15:01РусŁacБел

Расійскі дыпламат падаў у адстаўку і раскрытыкаваў Лаўрова

Барыс Бондараў, дарадца прадстаўніцтва Расіі пры ААН у Жэневе, размясціў свой зварот у сацыяльных сетках.

«Развязаная Пуціным агрэсіўная вайна з Украінай, а фактычна з усім заходнім светам, — не толькі злачынства супраць украінскага народа, але і, мабыць, самае цяжкае злачынства супраць народа Расіі», — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на старонцы Барыса Бондарава ў Фэйсбуку.

«Тыя, хто задумаў гэтую вайну, хочуць толькі аднаго — застацца ва ўладзе назаўжды, жыць у пампезных безгустоўных палацах, плаваць на яхтах, па танажы і кошце параўнальных з усім ваенна-марскім флотам Расіі, атрымліваючы асалоду ад неабмежаванай улады і поўнай беспакаранасці. Дзеля гэтага яны гатовыя прынесці ў ахвяру мноства жыццяў», — сказана далей.

Аўтар паведамлення дадаў, што міністр Лаўроў — «добрая ілюстрацыя дэградацыі гэтай сістэмы»: «За 18 гадоў ён прайшоў шлях ад прафесіянала і адукаванага інтэлектуала… да чалавека, які пагражае свету (гэта значыць і Расіі таксама) ядзернай зброяй!»

«Сёння МЗС не займаецца дыпламатыяй. Ён сее няпраўду, распальвае нянавісць і вайну», — лічыць аўтар допісу. Працяг працы на дзяржслужбе і падтрымку «пагібельнага палітычнага курсу» ён назваў здрадай Расіі.

Афіцыйнага пацвярджэння аб звальненні Бондарава пакуль няма.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
54
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930