Знайсці
23.05.2022 / 14:09РусŁacБел

«Учарашнія незразумелыя паводзіны ў Кіеве прэзідэнта Дуды». Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным абслугоўваў расійскую прапаганду па поўнай

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін пачалі перамовы ў Сочы. У заяве для прэсы кіраўнік Беларусі паўтарыў асноўныя ўстаноўкі расійскай прапаганды апошняга тыдня: Польшча рыхтуецца далучыць Заходнюю Украіну, а эканоміка Расіі нечакана добра дае рады санкцыям. 

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін у Сочы 23 мая. Скрыншот з відэа

«Ёсць цікавыя нейкія рэчы нечакана ва Украіне. Вы гэта выдатна ведаеце. Нас, ды і вас гэта павінна турбаваць, што яны (палітыкі) ужо робяць крокі да таго, каб раздзяліць Украіну», — заявіў Лукашэнка.

«Нас турбуе тое, што яны гатовыя, — палякі, натаўцы — выйсці, «дапамагчы» такім чынам забраць, як да 1939 года, Заходнюю Украіну. Нас гэта насцярожвае не толькі з пункту гледжання сённяшняй бяспекі. Гэта іх стратэгія і па Заходняй Беларусі. Таму мы вуха трымаем.

І, як я казаў, яшчэ ўкраінцам давядзецца нас прасіць, каб мы не дапусцілі адрыву гэтай заходняй часткі і іншых частак ад Украіны. Гэта мая такая пазіцыя, але вы гэта дакладна ведаеце», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Гэта хлуслівыя заявы. Насамрэч, гэта Расія ў 2014 годзе захапіла Крым і частку Данбаса, а ў 2022-м паспрабавала захапіць Украіну цалкам, але здолела заняць толькі часткі Херсонскай, Запарожскай, Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласцей, бо сутыкнулася з упартым супраціўленнем украінцаў. Польшча не толькі не прэтэндуе на землі Украіны, а аказала гіганцкую дапамогу Кіеву — як фінансавую, так і зброю, а таксама прытуліла на час вайны мільёны жанчын і дзяцей з Украіны. Тым не менш, расійская прапаганда, а на яе загад і беларуская, пушаць тэму нібыта намеру Польшчы заняць Заходнюю Украіну. Гэтая дэзынфармацыя мае апраўдаць напад Расіі на Украіну. Маўляў, палякі збіраліся, а мы проста апярэдзілі іх. 

Аляксандр Лукашэнка не першы раз за апошнія месяцы груба абслугоўвае прапагандысцкія запыты Расіі. Раней аб'ектам кпінаў у Беларусі і Украіне стала яго заява ў Крамлі «а я вам пакажу, адкуль на Беларусь рыхтаваўся напад, чатыры пазіцыі».

«Тут у нас таксама праблем не менш, але ўжо не нашых праблем. Іх праблемы, якія нам прыйдзецца вырашаць. Учарашнія незразумелыя паводзіны ў Кіеве прэзідэнта Дуды. Дарэчы, які практычна нічога не вырашае ў Польшчы. Займаецца гэтымі фэйкамі», — сказаў Лукашэнка.

Уладзімір Пуцін падчас гэтай заявы торгаў нагамі і рукамі, што характэрна для ягоных паводзін у апошні час.

Таксама Лукашэнка заявіў, што эканоміка ў Расіі і Саюзнай дзяржаве на фоне санкцыйнага ціску нечакана інтэнсіўна ўмацоўваецца.

«Вельмі важна (вы неяк гэта адзначалі), што эканоміка ў Расіі і наогул у нас у саюзе не проста ўмацоўваецца, а нечакана інтэнсіўна ўмацоўваецца. Вазьміце інфляцыю, вазьміце беспрацоўе. Яно аказалася меншым. Падае ўзровень беспрацоўя. Гэта добра. Ну, і рубель умацоўваецца шалёнымі тэмпамі. Каб мы тут не перабралі. Таму нечаканыя рэчы адбываюцца. Ну, гэта для іх нечаканыя. Мы ж чакалі, што гэта будзе. Гэта час магчымасцяў. І яны (Захад), самі не разумеючы таго, нас падштурхнулі займацца больш інтэнсіўна сваёй эканомікай», — сказаў ён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
94
Ха-ха
64
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
19
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930