Знайсці
23.05.2022 / 13:11РусŁacБел

У Дзясне на Чарнігаўшчыне пад абломкамі выяўленыя 87 целаў

У выніку авіяўдара 17 мая па навучальным цэнтры ў Дзясне Чарнігаўскай вобласці загінулі 87 чалавек.

«Сёння мы скончылі працы ў Дзясне. На жаль, пад абломкамі там выяўленыя 87 ахвяр. 87 забітых», — сказаў прэзідэнт Украіны, выступаючы на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе па відэасувязі.

Ракетныя авіяўдары па пасёлку расійскія войскі нанеслі 17 траўня. Дзве з чатырох выпушчаных ракет патрапілі ў будынак вучэбнага цэнтра УСУ.

У мінабароны Расеі тады паведамлялі аб «знішчэнні рэзерваў праціўніка, якія завяршалі сабой баявое зладжванне на тэрыторыі вучэбнага цэнтра» ў Дзясне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
17
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930