Знайсці
23.05.2022 / 12:31РусŁacБел

Польшча разарвала пагадненне пра пастаўкі газу з Расіі, што дзейнічала з 1993 года

Улады Польшчы прынялі рашэнне разарваць падпісанае ў 1993 годзе міжурадавае пагадненне з РФ аб пастаўках газу ў Рэспубліку. Пра гэта заявіў у панядзелак у эфіры Польскага радыё прадстаўнік урада краіны па стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры Пётр Наімскі.

Фота EPA

«13 мая ўрад Матэвуша Маравецкага прыняў рэзалюцыю аб разрыве пагаднення паміж урадам Польшчы і ўрадам Расійскай Федэрацыі», — сказаў ён, падкрэсліўшы, што гаворка ідзе пра падпісаныя ў 1993 годзе дамоўленасці, якія прынята называць ямальскімі. «Праз 30 гадоў можна канстатаваць, што адносіны ў газавай галіне паміж Польшчай і Расіяй перастаюць існаваць», — дадаў Наімскі.

Адказваючы на пытанне пра будучыню польскага ўчастка газаправода «Ямал — Еўропа», прадстаўнік польскага ўрада сказаў, што гэты адрэзак з'яўляецца ўласнасцю кампаніі EuRoPol GAZ — сумеснага прадпрыемства «Газпрама» і польскай PGNiG, а аператарам гэтага ўчастка з'яўляецца кампанія — аператар польскай сеткі газаправодаў Gaz-System.

Па словах Наімскага, польскі ўчастак газаправода будзе выкарыстоўвацца для транспарціроўкі газу па тэрыторыі Польшчы, а таксама зможа служыць для адпраўкі газу з Германіі ў Польшчу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера