Апошнія трое асуджаных па «справе цюкоў» выйшлі на волю
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, днямі на волю выйшлі Андрэй Арыка, Максім Дубешка і Аляксандр Бабко, якіх асудзілі да аднаго года калоніі. Агулам свой тэрмін адбылі шэсць фігурантаў справы.
Суддзя Вікторыя Суднік 31 студзеня прызнала фігурантаў рэзананснай «справы размаляваных цюкоў з саломай» вінаватымі па ч. 2 арт. 339 КК (хуліганства групай асобаў) і прызначыла ўсім, акрамя Кацярыны Арыкі, год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму — Андрэю Арыку, Максіму Дубешку, Аляксандру Бабко, Вользе Дубовік, Алене Дзядзюлі, Ігару Мысліўцу.
Кацярыну асудзілі да 1,5 года «хатняй хіміі» і вызвалілі ў зале суда.
На судзе стала вядома, што на поле сілавікі прыехалі з аўтаматамі, супрацоўнікі на затрыманых малявалі свастыку, некаторых збівалі.
2
0
0
0
1
1
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Беларускія вытворцы адзення квітнеюць на фоне санкцый
 2
Што за Калаўр са Століна, якога будуць завочна судзіць
 2
У Варонежы прагучалі выбухі, пасля іх пачаўся пажар
 2
Брытанскі інвестар, у якога забралі найбуйнейшую сонечную электрастанцыю ў Беларусі, узяўся судзіцца з беларускім урадам
 3
«Давайце яшчэ гуляць у цэлак». Бондарава назвала Прыдыбайлу заднепрывадным лабістам палавых дэвіяцый
 18
П'яны жыхар Барысаўскага раёна адрэзаў сабаку вушы. Ён сцвярджае, што спрабаваў яму дапамагчы
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера