27.05.2022 / 22:11
 
Рэцэпт на выхадныя. Запечаная рыба з маладой бульбай — просты рэцэпт, а які вынік
Час маладой бульбы блізка! Прапануем запекчы з ёй рыбу і прыправіць гэта ўсё вяленымі таматамі і лімонамі — выйдзе прыгожая страва, якую не сорамна і гасцям падаць.
Фота: BBC Food
Каб згатаваць запечаную рыбу з маладой бульбай, вам спатрэбіцца:
- 750 грамаў маладой бульбы,
- 1 невялікі лімон, нарэзаны на кружочкі,
- 1 сталовая лыжка насення кмену,
- 280 грамаў вяленых таматаў у алеі,
- чвэрць чайнай лыжкі цукру,
- 2 цэлыя рыбіны (прыкладна 400 грамаў) такіх відаў, як сібас ці марская фарэль (рыбу не забудзьце пачысціць),
- пучок свежай пятрушкі,
- да гэтай стравы добра пасуе такая трава, як чабор лімоннаводарны
- марская соль і свежамолаты чорны перац
- Разагрэйце духоўку да 200 градусаў.
- Варыце бульбу ў вялікай каструлі. Зліце ваду і дайце бульбе трохі захалонуць, потым нарэжце яе ўздоўж лустачкамі прыкладна па 5 міліметраў у таўшчыню.
- Засцяліце вялікую форму паперай для выпякання і выкладзіце туды бульбу. Дадайце туды лімон і насенне кмену, перамяшайце. Дробна нарэжце вяленыя таматы, змяшайце іх з бульбай, прыпраўце 3 сталовымі ложкамі алею, у якім былі таматы. Запраўце соллю, перцам і цукрам, добра перамяшайце.
- Прыпраўце рыбу соллю і перцам знутры і звонку, парэжце травы і пакладзіце іх у бруха рыб. Пакладзіце рыбу на бульбу і паліце яе рэшткамі алею ад таматаў.
- Выпякайце 25—30 хвілін або пакуль рыба не прыгатуецца і бульба не падсмажыцца. Дастаньце з духоўкі і падавайце.
Рэцэпт для пікніка на выхадныя. Курыны шашлык па-хуткаму
Рэцэпт на выхадныя. Шакаладны мус з аліўкавым алеем — далікатная страва для вячэры з гасцямі

3


1


2

1
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Хто ён — палонны каліновец Ян Дзюрбейка?
 
3
З’явілася яшчэ адно відэа з палонным беларусам-каліноўцам
 
3
З серады па пятніцу ў Беларусі — дажджы і пахаладанне
 
1
Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Польшчы
 
5
Латвія збіраецца вярнуцца да вайсковага прызыву
 
5
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Хто ён — палонны каліновец Ян Дзюрбейка?
 
3
З карыстальнікам сочынскага пляжа, на якім моцна збілі беларускага самбіста, скасавалі дамову арэнды
На Піншчыне выезд на шашлыкі скончыўся смерцю
 
1
Не ўсе могуць ставіць лайкі пад каментарыямі. Вось чаму
 
6
Калінінград можа стаць Уладзібалтыйскам
 
8
Спявачка Маргарыта Ляўчук паехала ў тур па Амерыцы
 
5
На пляжы ў Сочы збілі самбіста з Мінска
 
12
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера