Знайсці
22.05.2022 / 23:35

«Чорнае люстэрка» вяртаецца: Netflix працуе над працягам

Як паведамляе Variety, над новымі эпізодамі серыяла будзе працаваць стваральнік «Чорнага люстэрка» Чарлі Брукер.

Прайшло амаль тры гады з таго моманту, як у чэрвені 2019 года на стрымінгавым сэрвісе Netflix адбылася прэм'ера пятага сезону антыўтапічнай драмы. І вось нарэшце, як паведамляюць крыніцы Variety, пачаўся кастынг для здымак у 6-м сезоне.

Хоць падрабязнасці трымаюцца ў сакрэце, мяркуецца, што ў 6-м сезоне будзе больш эпізодаў, чым у 5-м, які складаецца ўсяго з трох серый.

Variety, спасылаючыся на крыніцы, блізкія да здымачнага працэсу, паведамляе, што апошні сезон будзе яшчэ больш кінематаграфічны, кожная частка будзе разглядацца як асобны фільм.

Гэтая навіна тым больш нечаканая, паколькі пасля пятага сезона Брукер сказаў Radio Times, што ён не ўпэўнены, ці ёсць у «Чорнага люстэрка» будучыня.

Дакладнай інфармацыі пра тое, калі выйдзе шосты сезон «Чорнага люстэрка» ці якія акцёры будуць запрошаныя, пакуль няма.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31