Знайсці
22.05.2022 / 19:07РусŁacБел

У Магілёве кіроўца пераключыла ўвагу на дзіця і з'ехала проста ў вадаём ФОТА

Аварыя здарылася ў суботу 21 мая ў Магілёве на дарозе каля павароту на Раманавічы, паведаміла міліцыя.

Прыкладна ў 13:00 35-гадовая кіроўца, рухаючыся на аўтамабілі «Таёта» ў бок Чавусаў, пераключылася на 8-гадовага сына, які сядзеў ззаду ў дзіцячым крэсле.

Кіроўца вывернула руль улева, і аўтамабіль з'ехаў у кювет, а пасля трапіў у вадаём. Жанчына з сынам самастойна выбраліся з машыны, ніякіх траўмаў не атрымалі.

За няўважлівасць кіроўца атрымала пісьмовае папярэджанне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера