Знайсці
23.05.2022 / 22:05РусŁacБел

Як беларусаў катуюць на Акрэсціна — сведчанні зняволеных, экс-супрацоўніка ІЧУ, развагі гісторыка ў фільме «НН»

Вуліца ў Мінску, названая ў гонар савецкага лётчыка Барыса Акрэсціна, стала для беларусаў сімвалам палітычных рэпрэсій і гвалту. Менавіта тут, у Ізалятары часовага ўтрымання і Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, адбываюць суткі арышту людзі, затрыманыя па палітычных артыкулах.

На працягу вось ужо двух гадоў умовы на Акрэсціна горшаюць. Беларусы, якія трапілі ў ЦІП пасля антываенных пратэстаў і вызваліліся ў сакавіку, каго адправілі на суткі ў красавіку 2022-га, распавядаюць, што ў камерах на 6 чалавек трымаюць па 30-40. Што зняволеныя часам не маюць не толькі пасты, падушкі і матраца, але і туалетнай паперы ці хоць бы кавалачка мыла. 

Праект «Ток» пагутарыў з беларусамі, якія неаднаразова траплялі на суткі. У фільме — гісторыя Сяргея Крупеніча, якога пратрымалі ў ЦІПе 112 сутак запар, як і яго жонку, за перасылку паведамленняў з экстрэмісцкіх каналаў адно аднаму. Гісторыя Юлі Міхайлавай, якую затрымлівалі пяць разоў, апошні раз разам з маці і братам.

Расповеды пра ўмовы ўтрымання экс-дацэнткі МДЛУ Наталлі Дулінай, пенсіянеркі з актыўнай жыццёвай пазіцыяй Галіны Лагацкай, таргетолага Ангеліны Бруцкай, якая трапіла на Акрэсціна зусім нядаўна, у красавіку 2022 года. 

Мы параўналі сённяшнюю сітуацыю з той, што была дзесяць гадоў таму, у 2011-м, 2014-м, пагутарыўшы з сузаснавальнікам Фонда медыцынскай салідарнасці Беларусі Андрэем Ткачовым і бізнэсоўцам, колішнім маладафронтаўцам Іванам Шылам.

Мы распыталі экс-супрацоўніка ІЧУ Мазыра, а сёння байполаўца Уладзіміра Жыгара пра тое, як уладкаваная гэтая структура знутры, хто там працуе.

А таксама распыталі псіхолага Наталлю Скібскую пра наступствы траўматычнага досведу, праваабаронцу Паўла Сапелку пра маштабы рэпрэсій у краіне, а гісторыка Ірыну Раманаву — чаму гэтая нялюдская сістэма катаванняў стала магчымай у 2020-м годзе. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031