Знайсці
21.05.2022 / 21:29РусŁacБел

Як у розных краінах свету адзначылі Дзень беларускага палітвязня ФОТЫ

21 мая праваабаронцы «Вясны» абвясцілі Днём палітвязня ў Беларусі. 21 мая — дзень смерці палітвязня Вітольда Ашурка ў Шклоўскай калоніі № 17. Крымінальнай справы па факце яго смерці дагэтуль няма.

Смерць Вітольда Ашурка, які, меркавана, быў закатаваны ў Шклоўскай калоніі № 17, — адна з самых горкіх старонак найноўшай беларускай гісторыі.

Рэжым Лукашэнкі, які падавіў народныя пратэсты пасля выбараў 2020 года, не спыняе рэпрэсіі.

На 21 мая 2022 года ў Беларусі афіцыйна былі прызнаны палітвязнямі 1464 чалавекі. 

У іх падтрымку ў многіх краінах свету прайшлі акцыі салідарнасці.

Грузія

Беларусы Батумі правялі акцыі ў падтрымку палітвязней. Асобна прачыталі лісты Вітольда Ашурка да маці

Канада

Беларусы Таронта, Канада

Чэхія

Беларускія студэнты нефармальнага задзіночання беларускага студэнцтва Чэхіі правялі акцыю ў цэнтры Прагі. Падчас акцыі студэнты прапанавалі мінакам намаляваць бчб-сцяг ды павязаць на руцэ белую стужку ў знак салідарнасці з беларускім пратэстам

Літва

Польшча

Дзяўчыны Беластоку выйшлі на шпацыр з жоўтымі кветкамі і біркамі з прозвішчамі палітзняволеных, каб заахвоціць усіх беларусаў пісаць лісты палітзняволеным

Беларусь 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера