Знайсці
21.05.2022 / 10:06

​​На поўдні Германіі кошкам забаранілі гуляць на вуліцы пад пагрозай штрафу

Каменданцкая гадзіна для кошак? Гучыць дзіўна, але ў горадзе Вальдорф на поўдні Германіі амаль так і ёсць — там кошкам забаранілі гуляць па вуліцы да канца жніўня. Гаспадарам парушальнікаў рэжыму пагражае грашовы штраф 500 еўра.

Фота DPA

Прычына такіх строгасцяў — абарона чубатых жаўрукоў (Galerida cristata), у якіх праходзіць актыўны шлюбны перыяд. Гэтыя птушкі знаходзяцца пад пагрозай знікнення і ў федэральнай зямлі Бадэн-Вюртэмберг ўнесены ў «чырвоны спіс» першай катэгорыі.

Жаўрукі гняздуюцца проста на зямлі, у кустах або, напрыклад, блізу садовых пабудоў, у зацішных кутках побач з чалавечымі селішчамі, гэта значыць як раз там, дзе кошка лёгка змагла б знайсці іх. І калі такое няшчасце ўсё ж адбудзецца, то за даказанае забойства жаўрука прыйдзецца заплаціць ужо 50 тысяч еўра.

Зрэшты, выгульваць кошку пры жаданні можна — на спецыяльнай шлейцы альбо з GPS-датчыкам, каб адсочваць маршрут (для гэтага трэба запытваць асобны дазвол).

У Германіі вельмі строгія правілы ўтрымання хатніх жывёл, да прыкладу, за сабак прыходзіцца плаціць спецыяльны падатак. Кошкі пакуль абыходзяцца ўладальнікам бясплатна, а дзе-нідзе нават шукаюць людзей на вакансію гладзільшчыка кошак — праўда, усё ж на валанцёрскіх пачатках.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
29
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31