Знайсці
20.05.2022 / 21:28РусŁacБел

«Беларусбанк» адмяняе забароны на пераводы, «Банк ВТБ» не будзе папаўняць рублёвыя ўклады. Важныя змены ў банках 

Апошнія месяцы банкі кожны дзень папярэджвалі аб зменах у працы картак, ліміту і іншых абмежаваннях. Частка забаронаў пачынаюць адмяняць, некаторыя абмежаванні, наадварот, робяцца больш жорсткімі. Самае важнае, што змяняецца цяпер для кліентаў банкаў, сабралі на «Анлайнеры».

«Беларусбанк» вырашыў адмяніць частку ўведзеных раней абмежаванняў. На карткі Visa і Mastercard гэтага банка зноў можна пераводзіць беларускія рублі з-за мяжы.

Акрамя гэтага, з картаў Visa і Mastercard замежных банкаў зноў дазваляюць здымаць валюту ў банкаматах «Беларусбанка» без абмежаванняў. Важна: з адной карты UnionPay International замежнага банка можна зняць толькі 200 беларускіх рублёў на тыдзень, у гэтым выпадку ліміты дзейнічаюць.

Сёння ліміты на разлікі крэдытнымі карткамі павялічыў «Прыёрбанк», цяпер у дзень можна выдаткоўваць да 4000 беларускіх рублёў. Расплачвацца на гэтую суму можна ў гандлёвых кропках і ў Беларусі, і за мяжой, а таксама ў Інтэрнэце.

Акрамя таго, у інтэрнэт-банкінгу і ў мабільным дадатку становяцца даступнымі пераводы з крэдытнай карткі на карткі «Прыёрбанка» і іншых банкаў. За пераводы з крэдытнай карткі спаганяецца камісія ў памеры 1,2% + 1,9 рубля.

«МТБанк» з 20 мая павышае камісію за выдачу наяўнай валюты ў касах па картках іншых банкаў. Камісія складзе 3% ад сумы аперацыі (раней была 1%).

«Банк БелВЭБ» змяняе ўмовы выдачы наяўных грошай з рахунку. Зняць грошы можна будзе максімум праз пяты банкаўскі дзень пасля падачы заяўкі.

Новая версія мабільнай праграмы «БТА Банка» даступная ў Google Play і App Store. Цяпер там ёсць функцыі пераводу сродкаў паміж сваімі рахункамі і кіравання паслугай 3D-Secure.

З 23 мая «Банк ВТБ (Беларусь)» прыпыняе прыём дадатковых узносаў па безадзыўных рублёвых дэпазітах. Кліенты могуць аформіць новыя дэпазіты ў беларускіх рублях тэрмінам размяшчэння звыш года з магчымасцю ўнясення дадатковых узносаў згодна з умовамі дагавора.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930