Знайсці
20.05.2022 / 19:03РусŁacБел

Эдуард Бабарыка застаецца пад вартай, ягоную скаргу не задаволілі

Суддзя суда Партызанскага раёна Мінска Міхаіл Макарэвіч 20 траўня разгледзеў на закрытым паседжанні скаргі Эдуарда Бабарыка і яго адваката на падаўжэнне тэрміну ўтрымання пад вартай.

Эдуард Бабарыка

У выніку ў вызваленні з-пад варты было прагназавана адмоўлена. Эдуард застаецца ў зняволенні. Адвакат Эдуарда падаў скаргу ў вышэйшую інстанцыю, яе разгледзяць на наступным тыдні.

Эдуард Бабарыка бесперапынна ўтрымліваецца пад вартай без суда ўжо больш за 23 месяцы. Яго затрымалі разам з бацькам Віктарам Бабарыкам 18 чэрвеня 2020 года.

Эдуард быў кіраўніком штабу Віктара Бабарыкі на прэзідэнцкіх выбарах. Затрыманне адбылося ў ДФР, куды раней яго выклікалі на допыт.

Чытайце таксама:

Рэкардсмены — Эдуард Бабарыка і Ілля Шапаткоўскі. Хто з палітвязняў ужо больш за год сядзіць без прысуду?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера