Знайсці
20.05.2022 / 18:14РусŁacБел

У Сафійскім саборы адкрылася выстава пра старажытны полацкі гандаль

У Музеі гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора пачынае працу новая выстава «Полацкі гандаль X—XVIII стст. (з археалагічнага збору музея-запаведніка)», паведамляе тэлеграм-канал «Васіліскі ў паходзе».

Старажытны Полацк стаяў на адгалінаванні знакамітага шляху «з варагаў у грэкі». Пазней горад стаў портам дзвінскага гандлю, тут размяшчалася факторыя Ганзейскага саюза. Як вядома з пісьмовых крыніц ХІІІ стагоддзя, арганізацыя гандлю ў Полацку грунтавалася на больш ранняй традыцыі. Палачане экспартавалі пушніну, воск, збожжа, мёд, драўніну. Асартымент рэчаў, што паступалі ў Полацк з іншых краін, добра адлюстроўвае археалагічны матэрыял.

На выставе ў Сафійскім саборы прадстаўленыя прыклады тавараў экспарту (пушніна, збожжа, мёд і інш.), імпартныя тавары X—XIII ст-ст.: сыравіна (металічныя зліткі, шыфер, бурштын), керамічны і шкляны посуд, упрыгожванні, самшытавыя грабяні і інш.; імпартныя тавары XІІІ—XVIII стст.: «рэйнскі каменны тавар» і іншая кераміка, галандскія люлькі, свінцовыя тэкстыльныя пломбы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера