Знайсці
20.05.2022 / 17:00РусŁacБел

Прэзідэнт МАК: Абмежаванні супраць расійскіх і беларускіх спартсменаў — меры па абароне сумленнасці спаборніцтваў

Прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах выказаўся пра санкцыі супраць спартсменаў з Расіі і Беларусі. Выступаючы ў пятніцу на сесіі арганізацыі ў Лазане, ён назваў іх «абарончымі мерамі» і «мерамі па абароне сумленнасці спаборніцтваў».

Томас Бах. Фота: Global Look Press

Бах не лічыць гэтыя абмежаванні санкцыямі. «Абарончыя» ж меры, паводле яго, прымаліся з улікам «сур'ёзных антырасійскіх і антыбеларускіх настрояў у многіх краінах».

«Мы павінны былі дзейнічаць хутка і вырашылі, што ні адно спартыўнае мерапрыемства ні ў Беларусі, ні ў Расіі не можа быць праведзенае», — дадаў Томас Бах.

Нагадаем, што ўжо праз чатыры дні пасля нападу Расіі на Украіну МАК рэкамендаваў міжнародным спартыўным федэрацыям адхіліць ад спаборніцтваў беларускіх і расійскіх спартсменаў. Большасць федэрацый рэкамендацыі выканала, але некаторыя дазволілі беларусам і расіянам выступаць у нейтральным статусе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930