Знайсці
20.05.2022 / 11:48РусŁacБел

Прысуд Ягору Марціновічу і Андрэю Скурко пакінулі ў сіле

Сёння Мінскі гарадскі суд разгледзеў апеляцыю на прысуд нашаніўцам. Ён застаецца ў сіле: два з паловай гады калоніі. 

Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко затрымалі 8 ліпеня 2021 года.

Крымінальную справу супраць іх сілавікі завялі паводле ч. 2 арт. 216 Крымінальнага кодэкса (прычыненне маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу, учыненае групай асобаў па папярэдняй змове або ў буйным памеры). Нашаніўцаў судзілі па эканамічным артыкуле за аплату камунальных паслуг па тарыфах для фізічных, а не юрыдычных асоб.

Першапачаткова шкоду налічылі ў памеры 3500 рублёў. Потым гэтая сума вырасла да 10 тысяч. Нашы калегі пагасілі шкоду да суда, «Мінскводаканал» і «Мінскэнерга» адклікалі іскі.

Суд пачаўся 28 лютага 2022 года, а прысуд быў вынесены 15 сакавіка. Цяпер нашаніўцы знаходзяцца ў турме ў Магілёве.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
8
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930