Знайсці
20.05.2022 / 01:03РусŁacБел

Міністр замежных спраў Украіны: Еўрапейцаў, якія клапоцяцца пра зберажэнне твару Пуціным, вылечыць толькі гісторыя

Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба перакананы, што гісторыя зможа вылечыць тых еўрапейцаў, якія непакояцца, каб захаваць рэпутацыю расійскаму прэзідэнту Уладзіміру Пуціну. Пра гэта Кулеба сказаў у эфіры ўсеўкраінскага тэлемарафона, піша «Украінская праўда».

Кулеба, у прыватнасці, сказаў:

«Калі браць не тых, хто адпрацоўвае расійскія кантракты, а тых людзей, якія шчыра вераць у такія ідэі, то ў іх класічны сіндром залежнасці ад Расіі.

Гэта вялікая хвароба, яна вельмі цяжкая. У Еўропе цэлыя пласты сярод інтэлігенцыі хворыя на гэтую хваробу, і вылечыць іх ад гэтага толькі жорсткая гісторыя».

Зрэшты, Кулеба верыць, што тыя еўрапейцы, якія перажываюць за рэпутацыю Пуціна, будуць выступаць за «захаванне твару» для яго нават тады, калі расійскія войскі пачнуць рэзаць і забіваць на вуліцах іх суграмадзян.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
31
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930