Знайсці
19.05.2022 / 22:31РусŁacБел

Сенат ЗША прагаласаваў за 40-мільярдную дапамогу Украіне

Сенат ЗША падтрымаў пакет дапамогі Украіне памерам у 40 мільярдаў даляраў. За законапраект прагаласавалі 86 сенатараў, а супраць — толькі 11, паведаміла прэс-служба Сената.

Для ўступлення закона ў сілу яго засталося толькі падпісаць Джо Байдэну.

Пакет прадугледжвае вайсковую, эканамічную і гуманітарную дапамогу Украіне.

Закон прымаўся з пэўнымі прыгодамі. У канцы красавіка прэзідэнт ЗША Джо Байдэн папрасіў Кангрэс ЗША выдзеліць 33 млрд даляраў на падтрымку Украіны ў вайне з Расіяй. Кангрэс не толькі ўхваліў гэтую суму, але нават павялічыў яе амаль да $ 40 млрд. 11 мая Палата прадстаўнікоў прыняла закон.

Тады справа перайшла да Сената, і тады пачаліся некаторыя праблемы. 12 мая сенатар Рэнд Пол заблакаваў паскораную працэдуру прыняцця гэтага пакета дапамогі.

Але гэтаму хутка далі рады. 13 мая Пентагон папрасіў Сенат пераадолець блакаванне дапамогі Украіне, таму што яно можа паўплываць на пастаўкі УСУ. І 16 мая Сенат падчас працэдурнага галасавання пераважнай большасцю падтрымаў законапраект аб дапамозе. Сёння ж пастаўленая апошняя кропка ў ягонай частцы працы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера