На мінскіх дамах збіраюцца паставіць 100 тысяч камер. Плаціць за назіранне за сабой маюць самі людзі
На дамах у Мінску плануюць усталяваць каля 100 тысяч камер для відэаназірання. Пра гэта заявіў начальнік групы па працы з ключавымі кліентамі філіяла «Мінская гарадская тэлефонная сетка» РУП «Белтэлекам» Віктар Канюшык.
Фота ілюстрацыйнае
«У Мінску 6,4 тысячы шматкватэрных жылых дамоў, з іх 1,8 тысячы ў той ці іншай ступені абсталяваныя відэаназіраннем. Мы падлічылі, што для забеспячэння усяго шматкватэрнага жылога фонду сістэмамі відэаназірання ў дастатковым аб'ёме патрабуецца 100 тысяч камер», — перадаюць яго словы «Мінск-Навіны».
«Белтэлекам» гатовы ўсталяваць камеры за свой кошт, а жыхары за гэта будуць плаціць абаненцкую плату — арыенціровачна 2,3 рубля з кватэры ў месяц.
Захоўвацца на серверы запісы будуць не менш за 30 дзён.
0
4
2
0
1
34
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Абралі самую прыгожую супрацоўніцу Белчыгункі
 3
Генштаб УСУ паказаў кадры атакі па аэрадроме ў Джанкоі
 1
Вольга Лойка адказала Халезіну: «Гэта не працуе» — забівае. Думайце, што працуе, і спрабуйце паўтарыць
 16
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера