Знайсці
19.05.2022 / 21:16РусŁacБел

У Беларусь плануюць імпартаваць да 20 тысяч тон цукру

У Беларусь збіраюцца завезці з-за мяжы да 20 тысяч тон цукру. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Белдзяржхарчпрама.

Імпартуюць столькі «для забеспячэння збалансаванасці на спажывецкім рынку і прамысловай перапрацоўкі».

Адпаведны аб'ём імпарту вызначыла працоўная група, зыходзячы з тарыфнай ільготы, выдзеленай Еўразійскай эканамічнай камісіяй.

У снежні 2021 года Рада ЕЭК вызначыла тарыфныя квоты на ўвоз цукру да 31 жніўня 2022 года. Беларусі паводле яе дазволілі бяспошлінна завезці да 100 тысяч тон цукру.

У першым квартале імпарт цукру ў Беларусь склаў 383 тоны. Цяперашні запланаваны імпарт перавысіць яго ў 50 разоў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930