Знайсці
19.05.2022 / 13:43

Лукашэнка: Будуць у нас і свае «Мэрсэдэсы»

Захад сваімі санкцыямі падштурхнуў Беларусь і Расію да інтэнсіўнага развіцця і ўзаемадзеяння, ужо распрацаваныя праграмы па імпартазамяшчэнні. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Ніжагародскай вобласці РФ.

«Я ўсё больш задумваюся над тым, што Захад, таго не разумеючы, падштурхнуў нас да інтэнсіўнага развіцця — Расію і Беларусь. Калі хтосьці да нас гатовы ў гэтым плане далучыцца, то яны атрымаюць сур'ёзны эфект», — заявіў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што спатрэбіцца некаторы час, каб перабудаваць эканомікі дзяржаў, ужо намечаныя праграмы па імпартазамяшчэнні, якія неабходна будзе рэалізоўваць.

Лукашэнка ўпэўнены, што прамысловасць дзвюх краін мае патэнцыял, каб вырабляць практычна любую прадукцыю, але ў асобных галінах патрабуецца палепшыць якасць, каб яна была на сусветным узроўні, на гэта таксама спатрэбіцца нейкі час.

«Добра, не будзем ездзіць у гэты час на «Мэрсэдэсах». Пакуль праедземся на сваіх аўтамабілях, якія ў нас былі. Нядаўна Расія заявіла пра намер выпускаць «Лады», «Масквічы». А што дрэннага? Гэта ўжо не тыя масквічы савецкія, натуральна. Але, можа быць, яшчэ і не «Мэрсэдэсы». Прыйдзе час — будуць у нас і свае «Мэрсэдэсы». На гэта шмат часу не трэба», — выказаў меркаванне Лукашэнка.

«З Пуціным абмяркоўвалі праблему ракетабудавання. Дапамогуць нам давесці да розуму новыя ракеты, якія мы ствараем. Мы значна прасунуліся, але з расіянамі хутчэй створым нармальную ракету — кампетэнцый у іх пабольш. Мы і самі яго зробім, але для гэтага трэба будзе больш года. А калі разумны чалавек прыйдзе і падкажа, што мы не так робім, то мы да канца гэтага года атрымаем ракету тыпу «Іскандэр». Вельмі добрая зброя», — сказаў Лукашэнка.

«Масквіч» з бяросты і лыка. Эксперт — аб тым, якая будучыня чакае расійскі аўтапрам пасля сыходу Renault

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
63
Ха-ха
56
Ого
Сумна
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30